You are hereУ ЗША арыштаваны хакер з Беларусі / Ответить на комментарий

Ответить на комментарий


У ЗША арыштаваны хакер з Беларусі

By web-mill - Posted on 29 июня 2010

Картинка: 

Пракуратура амерыканскага штату Масачусетс абвінавачвае 31-гадовага жыхара горада Нантакет, беларускага грамадзяніна Мікалая Mардахаева ў дачыненні да махлярскай інтэрнэт-схемы. З яе дапамогай у амерыканскіх падаткаплатнікаў былі выкрадзеныя 200 тысяч долараў ЗША.

Як паведамляе "Радыё Свабода", Мардахаеў і саўдзельнікі заваблівалі амерыканскіх грамадзянаў на падманныя сайты, якія нібыта былі адкрытыя з дазволу Internal Revenue Service (IRS) — падатковага ведамства ЗША. Падаткаплатнікам прапаноўвалася online-вяртанне законных кампэнсацыяў на іх прыватныя рахункі. Кліентам трэба было пакінуць свае звесткі, а таксама падатковыя дэкларацыі. Уся інфармацыя ўводзілася ў адпаведныя фармуляры і накіроўвалася ў падаткавую службу, аднак грошы ў выніку паступалі на рахунак, які кантраляваў Мікалай Мардахаеў.

Беларускі грамадзянін быў арыштаваны ў сераду. Пракуратура абвінавачвае яго паводле 9 пунктаў махлярства і аднаго пункту змовы.

За інтэрнэт-махлярства Мардахаеву пагражаюць 20 гадоў турмы, выплата штрафу ў памеры 250 тысячаў долараў. Пасля вызвалення цягам трох гадоў ён будзе знаходзіцца пад адмысловым назіраннем.

Калі беларускі грамадзянін прызнае сваю датычнасць да змовы, яму пагражаюць дадатковыя пяць гадоў турмы. Усяго 25 гадоў у амерыканскай няволі.

© it.tut.by

Ответить

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступны HTML теги: <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <b> <i> <p> <center> <br>

CAPTCHA
Вы, случаем, не робот?

style="display:inline-block;width:468px;height:60px"
data-ad-client="ca-pub-8629635679496871"
data-ad-slot="9704455941">

Уведомления группы

Предложения групп RSS лента. Или подписаться на эти персонализированные, общесайтовые каналы:

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 46 гостей.

Последние комментарии