Рэгістрацыя даменаў

Першыя рэгістрацыі даменных імёнаў былі зьдзейсьненыя намі на пачатку 1998 года. За прамінулы час быў накоплены значны вопыт у гэтай сфэры. Сёньня мы прапануем вам скарыстацца з гэтага досьведу.

Рэгістрацыя беларускіх даменаў.


Паслугі па рэгістрацыі даменаў у беларускіх зонах (.by, .org.by, .com.by, .minsk.by, etc.) зьдзяйсьняюцца толькі пры пакупцы гостынгу.

Кошты паслугаў вызначаюцца па дамоўленасьйці бакоў.

Рэгістрацыя даменаў у зонах .com, .net, .org, .info, .biz.


Колькі каштуе?
Кошт нашай паслугі 15 USD за рэгістрацыю аднаго дамена.

Ці буду я мець яшчэ штосьці за гэтыя грошы?
Так. Вы атрымаеце 1 паштовую скрынку і права разьмяшчэньня адной старонкі на сваім дамене.

За які час гэта будзе зьдзейсьнена?
Дамен будзе зарэгістраваны на працягу 3-х дзён з дня перадачы грошай.

Хто будзе ўладальнікам дамену?
Уладальнікам будзе той, хто перадае грошы, альбо асоба, якая будзе названая ў якасьці ўладальніка.

Колькі часу мне будзе належаць даменнае імя?
1 год з дня рэгістрацыі.

Я хачу зарэгістраваць даменнае імя на некалькі год наперад, ці магу я гэта зрабіць?
Так. Максімальны тэрмін — 10 год.

Якія зьвесткі трэба прадставіць?
Для рэгістрацыі дамена патрэбны наступныя зьвесткі (яны мусяць быць напісаныя лацінкаю):

Organization: [арганізыцыя якой належыць дамен]
Registrant: [імя і прозьвішча чалавека, які зьяўляецца ўладальнікам дамена]
Address: [дом-нумар кватэры, вуліца/прашпект/бульвар/завулак і г.н.]
City: [горад/мястэчка/вёска]
Zip: [індэкс]
Country: [Belarus]
E-mail: [электронны адрас]

Administrative contact [адміністрацыйны кантакт — з кім вырашаць агульныя праблемы зьвязаныя з даменным імём]
Name: [імя і прозьвішча]
Address: [дом-нумар кватэры, вуліца/прашпект/бульвар/завулак і г.н.]
City: [горад/мястэчка/вёска]
Zip: [індэкс]
Country: [Belarus]
E-mail: [электронны адрас]

Technical contact [тэхнічны кантакт — з кім вырашаць тэхнічныя праблемы зьвязаныя з даменным імём]
Name: [імя і прозьвішча]
Address: [дом-нумар кватэры, вуліца/прашпект/бульвар/завулак і г.н.]
City: [горад/мястэчка/вёска]
Zip: [індэкс]
Country: [Belarus]
E-mail: [электронны адрас]

Billing contact [плацёжны кантакт — зьвесткі пра чалавека да якога трэба зьвяртацца ў далейшым па працягу рэгістрацыі дамена]
Name: [імя і прозьвішча]
Address: [дом-нумар кватэры, вуліца/прашпект/бульвар/завулак і г.н.]
City: [горад/мястэчка/вёска]
Zip: [індэкс]
Country: [Belarus]
E-mail: [электронны адрас]

DNS list [DNS-сэрвэры]
Падаць назвы 2-х сэрвэраў (не IP-адрасы), IP-адрасы тэстуюцца самастойна сэрвэрам рэгістранта.

Ці мусіць маё імя супадаць з напісаньнем у пашпарце?
Не. Але, калі вы мяркуеце афіцыйна прадаваць гэты дамен, пажадана, каб напісаньне вашага імя пры рэгістрацыі адпавядала напісаньню ў пашпарце.

Ці я мушу ўказваць назву арганізацыі?
Амаль усе кампаніі-рэгістратары патрабуюць запаўненьня гэтай графы. Гэта павялося з даўніх часоў, калі фізічныя асобы не маглі рэгістраваць сабе ва ўласнасьць даменныя імёны.

Я рэгіструю імя для сябе і не зьяўляюся сябрам ніякай арганізацыі, і не валодаю ніякай фірмай, што мне рабіць?
Укажыце яшчэ раз сваё імя й прозьвішча, альбо назву дамена. Таксама вы можаце напісаць выдуманую назву, але, калі вы мяркуеце афіцыйна прадаваць гэты дамен, упісваць фікцыйную фірму мы вам ня раім.

Я ня ведаю, хто будзе плаціць за даменнае імя ў далейшым, якія зьвесткі мне падаваць у разьдзел Billing contact?
Укажыце зьвесткі пра сябе.

Я маю абаненцкую скрынку на пошце, ці магу я яе ўказаць замест адрасу?
Так. Паводле гэтага прыкладу:
P.O.Box 111,
Minsk 111,
Belarus 220 111.

Я не хачу падаваць нумар свайго тэлефону, што мне рабіць?
Пры рэгістрацыі абавязковым зьяўляецца запаўненье поля з нумарам тэлефона. Але, калі вы ня хочаце указваць свой нумар, дык напішыце — 375 17 200 0000.

Я магу зарэгістраваць даменнае імя на выдуманае імя і на выдуманыя зьвесткі?
Так, але мы не рэкамендуем гэтае рабіць.

Ці змагу я пасьля рэгістрацыі даменнага імя зьмяніць нешта ў пададзеных зьвестках?
Вы зможаце памяняць любыя зьвесткі.

Што такое DNS-сэрвэры?
Сэрвэры, якія адказваюць за адрасацыю ў Інтэрнэце. Нейкі аналяг пошты з паштовымі індэксамі. Яны указваюць на якім сэрвэры разьмешчаны ваш сайт.

Я ня ведаю якія DNS-сэрвэры будуць адказваць за мой сайт, што мне рабіць?
Паслугі DNS-сэрвэраў прадастаўляюцца кампаніямі, якія прапануюць гостынг. Калі вы аплоціце гостынг вам дадуць назвы DNS-сэрвэраў і вы ўпішыце гэтыя дадзеныя ў зьвесткі вашага даменнага імя.

Я яшчэ ня ведаю дзе буду разьмяшчаць свой сайт. Якія імёны DNS-сэрвэраў мне ўказаць?
Не пішыце нічога. Мы прадаставім вам паслугі нашых DNS-сэрвэраў.

Я магу карыстацца паслугамі вашых DNS-сэрвэраў?
Да часу пакупкі гостынгу вам будзе прадастаўлена 1 паштовая скрынка і права разьмяшчэньня адной старонкі на сваім дамене, гэта будзе абслугоўвацца нашымі DNS-сэрвэрамі. Калі вы разьмесьціце свой сайт на іншым сэрвэры, вам трэба будуць DNS-сэрвэры кампаніі, якая прадаставіла вам гостынг.

Магу я атрымаць бясплатны гостынг пад сваё даменнае імя?
Нам не вядомы сэрвісы, якія даюць гэткія бясплатныя паслугі.

Я не мяркую рабіць сайт, а даменнае імя хацеў-бы мець для таго, каб карыстацца сваёю ўласнаю паштоваю скрынкаю, напрыклад ja@mojdamien.com, ці магчыма гэта?
Мы прадстаўляем вам гэткую магчымасьць, паслуга ўваходзіць у кошт рэгістрацыі дамена.

Якога аб’ёму будзе мая паштовая скрынка?
Паштовая скрынка будзе аб’ёмам 2MB.

Хто будзе абслугоўваць маё даменнае імя, уносіць зьвесткі ў запісы і г.н.?
Вы будзеце рабіць гэта самастойна.

Як адбываецца праца з даменным імём?
Вы ідзеце на сайт кампаніі-рэгістратара, уводзіце свой лагін і пароль. Пасьля гэтага атрымоўваеце доступ да зьвестак, якія былі ўнесеныя пры рэгістрацыі даменнага імя, а таксама доступ да бясплатнай старонкі, дзе вы можаце разьмясьціць нейкую інфармацыю.

Вы будзеце рэгістраваць мне даменнае імя — пагэтаму будзеце ведаць мой лагін і пароль, значыць будзеце мець доступ да майго даменнага імя?
Пры рэгістрацыі дамена мы ўпішам указаныя вамі лагін і пароль. Пасьля рэгістрацыя вы зойдзеце на сайт кампаніі-рэгістратара і памяняеце лагін ці пароль, можна і тое, і другое. Зьмененыя лагін і пароль мы ведаць ня будзем, адпаведна ня будзем мець і доступа да вашага даменнага імя.

Вы зьяўляецеся афіцыйна акрэдытаваным рэгістратарам даменных імён?
Не. Але мы будзем зьдзяйсьняць рэгістрацыю вашага даменнага імя праз кампанію, якая ня толькі акрэдытаваная як рэгістратар, але і зьяўляецца ўпаўнаважанай кампаніяй па рэгістрацыі даменных імёнаў.

Я знайшоў вельмі прывабнае вольнае даменнае імя, але баюся, што калі я замоўлю вам яго рэгістрацыю, дык вы зарэгіструеце яго сабе?
Мы ня будзем гэтага рабіць хоць-бы з-за таго, што плануем і ў далейшым займацца аналягічным бізнэсам. Калі мы, нават аднойчы, падманем нашага кліента, дык у далейшым нам будзе цяжка весьці справы. Гэта проста не выгодна. Калі вы ўсё-ж не давяраеце, дык завядзіце сабе крэдытную картку і зьдзейсьніце рэгістрацыю самастойна.

Ці можаце вы мне гарантаваць пакупку вольнага даменнага імя?
Не, мы ня можам вам гэтага гарантаваць. У Сьвеце існуе больш 150 кампаній, якія акрэдытаваныя як аператары па рэгістрацыі даменных імёнаў. Ёсьць верагоднасьць таго, што у гэты-ж час празь іншую кампанію рэгіструецца аналягічнае імя.

Калі так здарыцца, што імя будзе зарэгістраванае іншым, што будзе з маімі грашыма?
Вам будуць вернуты грошы ў поўным аб’ёме.

Я памыліўся ў назьве даменнага імя, я ня вельмі добра ведаю ангельскую мову вось і паставіў ня тую літару, ці можна паправіць?
Не. Рэгістрацыя зьдзейсьнена менавіта гэтага імя. Кожная іншая літара — гэта іншае даменнае імя. Вам трэба заплаціць за рэгістрацыю яшчэ аднаго даменнага імя.

Я ведаю, што даменнае імя можна зарэгістраваць за 10 даляраў і, нават, таньней, чаму вы бярэце 15?
Мы атрымоўваем прыбытак за паслугі. Як вас не задавальняе кошт нашых паслугаў — вы можаце самастойна зарэгістраваць даменнае імя.
Не забывайце таксама пра тое, што мы выдзяляем вам месца пад старонку і даем магчымасьць карыстацца паштоваю скрынкаю.

Я ведаю што можна бясплатна зарэгістраваць даменнае імя, ці праўда гэта?
Не. Вы можаце заблакаваць даменнае імя і зможаце зрабіць пераадрасацыю з гэтага даменнага імя на вашую старонку ў Інтэрнэце, але вы ня будзеце ўладальнікам імя. Каб быць уладальнікам даменнага імя — за гэта трэба заплаціць.

Я хачу зарэгістраваць даменнае імя, як гэта зрабіць?
Напішыце ліст на адрас zubr@belinter.net — вы атрымаеце патрэбныя тлумачэньні.

Я хачу, каб вы ня толькі зарэгістравалі мне даменнае імя, але й арганізавалі гостынг з патрэбнымі мне функцыямі, ці робіце вы гэта?
Так. Мы можам прадаставіць поўны комплекс паслугаў, уключна з рэгістрацыяй дамена, праграмаваньнем, дызайнам і разьмяшчэньнем сайта.
Калі вам патрэбны гостынг, дык паглядзіце нашыя прапановы.
Калі вам патрэбны дызайн і праграмаваньне сайта — напішыце ліст на адрас zubr@belinter.net і вы атрымаеце патрэбныя тлумачэньні.



:: Пачатковая старонка
:: Платны гостынг
:: Платная пошта
:: Бясплатны гостынг
:: Рэгістрацыя даменаў
:: DNS-паслугі

www.belinter.net © 1999—2008
Ліцьвінскі Зубр