You are hereГруппы / Белинтер.нет / У вікіпедыі 25 тысяч артыкулаў на афіцыйнай беларускай мове
У вікіпедыі 25 тысяч артыкулаў на афіцыйнай беларускай мове
Колькасць артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі (афiцыйны правапiс) 16 лiстапада 2010 году дасягнула 25 тысяч. Сёння гэты буйны iнтэрнет-рэсурс змяшчае карысныя звесткі па гісторыі і культуры Беларусі, яе адміністрацыйным падзеле, геаграфіі, жывельным свеце, помнікам архітэктуры і вядомым асобам краіны.
Пасля скандалу у 2007 годзе, паралельна iснуюць дзве версii беларускамоўнай Вiкiпедыi – класiчным правапiсам ("тарашкевiца") i сучасным-афiцыйным правапiсам. У Вiкiпедыi класiчным правапiсам, дарэчы, ужо больш за 29 тыс. артыкулаў.
Вікіпедыя – гэта энцыклапедыя, якую супольна пішуць і падтрымліваюць яе чытачы. Свабодная энцыклапедыя з’яўляецца некамерцыйнай ініцыятывай, доступ да яе ведаў адкрыты для ўсіх, хто карыстаецца Інтэрнетам. Яна не ставіць палітычных, нацыянальных ці рэлігійных мэтаў і ў дадатак да гэтага не размяшчае на сваіх старонках рэкламы.
Беларускі раздзел Wikipedia працуе з 2004 году. У сакавіку 2008 г. быў створаны 10-тысячны артыкул, у маі 2010 г. – 20-тысячны. Сёння артыкулы на беларускай мове ствараюцца 160 ўдзельнікамі, усе яны працуюць на добраахвотнай аснове,
© it.tut.by
Отправить комментарий